Гродзенскі мастак родам з Браншчыны прэзентаваў у Новым замку выставу «Поле памяці». Адна з працаў выклікала пытанні ў наведвальнікаў. На ёй намаляваны Ісус Хрыстос, які ўзвышаецца над д’яблам, а ўнізе «еўрапейская распуста», якая супрацьпастаўляецца «праваслаўнай Русі», да якой мастак прылічае і беларусаў.

Карціна пад назвай «Пір за чырвоным сталом» змяшчае шмат сімвалаў, надпісаў і адсылак. Цытаты адсылаюць нас да Адкрыцця Іаана Багаслова, які інакш называюць кнігай Апакаліпсісу. «Не мір, але меч прынясе — але меч які? Меч жыцця адсячэ дрэннае ад добрага, дабро ад зла», — цытуе мастак.

На верхняй частцы карціны размешчаны Ісус Хрыстос, а каля яго ног д’ябал са сваімі слугамі. На ніжняй — «зрынутая» Расія. «І ад нас залежыць, уваскрэсне яна ці не, — кажа мастак. — За апошні час змяншэнне рускага свету — гэта значыць рускіх, беларусаў, украінцаў, — склала 400 мільёнаў чалавек. Мы павінны мець на гэтай тэрыторыі насельніцтва мінімум як Індыя. А ў нас не хапае жыхароў, якія б працавалі, а не толькі едакоў», — расказвае Уладзімір Казакоў.

“Аборты, распуста гэта ўся еўрапейская...”. “Неталерантная” карціна з’явілася на выставе ў Новым замку
Мастак Уладзімір Казакоў
Уладзімір Казакоў кажа, што на яго карціне няма супрацьпастаўлення рускага свету і Еўропы: «А вы хочаце, каб Беларусь была пагружана ў гэтыя ідэі? Аборты, распуста гэта ўся еўрапейская, сажыцельства, на сабачках жэняцца, коцікаў бяруць замуж? Маліцеся за сваю Айчыну — за Беларусь, Расію, Кітай». Чаму каля амерыканскага сцяга намалявана свастыка, мастак так і не патлумачыў, а за адказамі на пытанні прапанаваў звяртацца да святароў.

“Аборты, распуста гэта ўся еўрапейская...”. “Неталерантная” карціна з’явілася на выставе ў Новым замку

«З'яўляецца адчуванне, што пасярэдзіне — Русь праваслаўная, якую атачаюць ворагі - каталікі, жыды, амерыканцы, еўрапейцы. Усе — нехрысці паганыя, і толькі Расія з Хрыстом. Гэта як мінімум неталерантна», — кажа адзін з наведвальнікаў.

Сваім меркаваннем наконт карціны падзялілася мастацтвазнаўца Любоў Зорына:

— Гэта карціна — самая сапраўдная правакацыя. Супрацьпастаўленне заходняга і рускага свету яўна чытаецца ў гэтай працы, прычым расіяне намаляваны з крыльцамі за спіной, а іх ворагі - злобнымі агрэсарамі. Гэтай карцінай Казакоў быццам хоча нас уцягнуць у супрацьстаянне, якое нам не патрэбна. Калі Расія мае ворагаў, то ў нас іх няма, як няма і русафобіі. Таму дэманстрацыя гэтай карціны цалкам недарэчная.

Мастацтвазназца лічыць, што гэтая карціна хутчэй карыкатура, бо ніякай мастацкай вартасці яна не мае. «Уладзімір Казакоў - гэта Вася Ложкін [расійскі мастак-карыкатурыст] наадварот. Гэта карыкатурысты, а не мастакі, сваімі малюнкамі каментуюць актуальныя падзеі, якія адбываюцца ў свеце. У мастака павінен быць свой падыход. Тут ніякіях мастацкіх знаходак няма, гэта проста палітычная праграма».

“Аборты, распуста гэта ўся еўрапейская...”. “Неталерантная” карціна з’явілася на выставе ў Новым замку
Малюнак Васі Ложкіна
Колеры ў працы таксама прыгнятальныя: шэрыя, брудныя, на якія ззяе чырвоны. Таксама, лічыць Любоў Зорына, нельга эксплуатаваць у свецкім мастацтве рэлігіёзныя матывы. І калі яны выкарыстоўваюцца, то гэта пытанне да мастака. Зрокава назіральнік не ахоплівае ўсе сэнсы карціны, але агульны настрой адразу бачна.

«Гледзячы на яе, адразу можна зразумець, што чалавек настальгуе па Савецкім Саюзе, па краіне, якая забіла ледзь не палову свайго насельніцтва, якая была агрэсарам і развязала не адну вайну. Гэта можна зразумець: мастакі ў савецкі час за кошт дзяржзамоваў зараблялі вельмі добра», — кажа Любоў Зорына.

Па яе меркаванні, на розных людзей карціна можа аказваць рознае ўздзеянне: тых, хто хоча атрымаць ад мастацтва эстэтычнае задавальненне, яна адштурхоўвае, а некаторых правакуе на неадэкватныя думкі ці дзеянні.


Выстава «Поле памяці» з’яўляецца рэтраспектыўнай і складаецца з палотнаў, напісаных у розныя гады. Сярод працаў мастака можна ўбачыць гарадскія пейзажы, архітэктурныя помнікі, сцэны ваеннных бітваў. Шэраг карцін Уладзімір Канстанцінавіч прысвяціў храмам — Каложы, Фарнаму касцёлу, Жыровіцкаму манастыру. Выставу можна наведаць да 25 лютага.

“Аборты, распуста гэта ўся еўрапейская...”. “Неталерантная” карціна з’явілася на выставе ў Новым замку

Уладзімір Канстанцінавіч Казакоў - член Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя Дубко ў намінацыі «Настаўнік года», узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі. Нарадзіўся на Браншчыне. Па заканчэнні школы вучыўся ў мастацка-прамысловым вучылішчы ў Сергіеў-Пасадзе, працаваў у Кіеўскім тэатры аперэты мастаком-дэкаратарам, затым мастаком у Санкт-Пецярбургу. У Гродне пераехаў пасля вучобы ў Мінску, працаваў мастаком-манументалістам. У апошнія гады працуе ў Гродзенскім каледжы мастацтваў.


Мы в ответе за тех, кого приручили. Поэтому должны заботиться о благополучии наших жомашних питомцев. На сайте https://4pets.by/ можно приобрести все необходимыне товары для животных по доступным ценам.