Будаўнічыя працы на Каложскай царкве ідуць ад цямна да цямна. Першая змена пачынае працу, а сёмай раніцы, другая — заканчвае, а адзінаццатай увечары. Большая частка прац па аднаўленні вонкавай драўлянай сцяны, умацаванні фундамента і рамонце страпільнай сістэмы ўжо скончаны. Да Раства адновіцца ўваход у храм — з’явяцца дубовыя дверы і гранітны ганак. Рэстаўрацыйныя працы будуь працягнуты ў наступных праектах.
«Мне падабаюцца людзі, што тут працуюць. Многія з работнікаў просяць раніцай блаславення на працу, крэсцяцца, перш чым увайсці ў храм,» — расказвае настаяцель Каложскай царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Дзейнасць царквы, з яго словаў, працягваецца незважаючы на будаўнічыя працы. Па буднях службы ідуць у новым храме побач, нядзельныя багаслужэнні адбываюцца ў самой Каложы. Кожны дзень святары чытаюць адмысловыя малітвы за будаўнікоў храма.
[irp posts="44 037″ name="Рамонт Каложы: абшыўка сцяны на 75% ужо гатовая"]
Да Нараджэня Хрыстова, аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў, будаўнікі абяцалі ўсталяваць новыя разныя дзверы з дуба і гранітны ганак.
[irp posts="21 819″ name="Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя: Каложскую царкву рыхтуюць да супрацьаварыйнага рамонту"]
Рэстаўрацыя храма працягнецца і надалей, у новых праектах, кажа Аляксандр Балоннікаў. Падчас працы выявіліся пэўныя хібы ў дабраўпарадкаванні прасторы вакол царквы. Прыйшлося развітацца з елкамі, што раслі каля храма, і ўсур'ёз задумацца пра ўдасканаленне дрэнажнай сістэмы для адводу вады ад фундаментаў.
[irp posts="40 591″ name="Хопіць на 100, а можа 200 гадоў: рамонт Каложы плануюць завяршыць да канца года"]
Таксама настаяцель храма падзяліўся марай адкрыць для агляду аснаванні разбураных калонаў царквы. «Зараз над імі дошкі, а хацелася б шкляную падлогу з падсветкай».