З пачатку новага 2018 года на Гродзеншчыну прыехала больш за дзвесце бязвізавых турыстаў, піша “Гродзенская праўда“.

“Першага і другога студзеня 2018 года бязвізавыя турысты перасеклі мяжу ў пунктах пропуску Брузгі і Прывалка. Нягледзячы на ​​тое, што ў лік пунктаў пропуску для бязвізавага ўезду увайшоў чыгуначны вакзал, чаго не было раней, пакуль магчымасцю прыехаць да нас цягніком ніхто не скарыстаўся. Не было ні аднаго замежнага турыста без візы і ў цягніку Кракаў – Гродна, які прыбыў у Гродна 2 студзеня,” – распавёў старшы афіцэр аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына.

Чытайце яшчэ:  Як бязвіз паўплываў на Гродна і што для турыстаў зробяць яшчэ: меркаванне Мечыслава Гоя

Нагадаем, Указ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №462 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян” уступіў у сілу 1 студзеня 2018 года. З гэтага дня турысты атрымалі права гасцяваць у нас не пяць дзён, як было раней, а дзесяць.

Чытайце яшчэ:  Тэрыторыі з 10-дзённым бязвізам плануюць аб'яднаць у адзіны турыстычны маршрут

Сёння бязвізавы рэжым дзейнічае ў Гродзенскім раёне, ён увесь увайшоў у турысцка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал”. Раней замежным гасцям без віз для наведвання былі адкрыты Аўгустоўскі канал і найбліжэйшыя ваколіцы, а таксама абласны цэнтр. З першага студзеня бязвізавыя турысты змогуць пагасціць і ў Свіслацкім раёне. Ён увайшоў у турысцка-рэкрэацыйную зону “Брэст”, на тэрыторыю якой таксама можна патрапіць без візы.

Чытайце яшчэ:  У зону бязвізу ўвойдзе таксама Свіслацкі раён, на тэрыторыі якога знаходзіцца частка Белавежскай пушчы