Пад дзеянне ўказа № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян», які прэзідэнт Беларусі падпісаў 26 снежня, увайшлі асобныя раёны Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян на гэтых тэрыторыях падоўжаны да 10 дзён, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Згодна з дакументам, для замежных турыстаў Аўгустоўскага канала дазволена знаходзіцца на тэрыторыі Гродна і ўсяго Гродзенскага раёна, для наведнікаў Белавежскай пушчы — на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст», у яе ўваходзіць і Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці.

Дадаткова па бязвізе можна будзе прыязджаць праз чыгуначны вакзал і аэрапорт Гродна, як пісаў Hrodna.life раней.

Указ набывае моц 1 студзеня 2018 года.

Зараз у адпаведнасці з указамі № 115 ад 9 сакавіка 2015 года і № 318 ад 23 жніўня 2016 года усталяваны бязвізавы парадак уезду і часовага знаходжання на тэрмін да трох сутак на тэрыторыі Белавежскай пушчы і на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых да яго тэрыторыях.