Часова абмяжуюць рух у Гродне 24−25 снежня. Гэта звязана з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Рух транспартных сродкаў будзе забаронены з 24 снежня 18.00 да 25 снежня 12.00 па вуліцы Стэфана Баторыя і частках вуліц Парыжскай Камуны, Маркса і Кірава.

ДАІ паведамляе, што па магчымасці рух будзе адноўлены раней.

На Раство цэнтр Гродна закрыюць для аўтамабіляў