Гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 12 снежня пачалі ўпрыгожваць пажарную каланчу да надыходзячых святаў. Ужо 15 снежня 33-метровая вежа з уключэннем навагодняй ілюмінацыі ў Гродне ператворыцца ў цуда-елку.

Традыцыя ўпрыгожваць каланчу пачалася ў 2014 годзе. На адмысловае ўключэнне святочнай ілюмінацыі штогод запрашаюць дзяцей. Летась на свята «Бяспечная елка» запрашалі дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ Гродна і Гродзенскага раёна. У гэтым годзе такое свята пройдзе 18 або 19 снежня.