Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе. Рашэнне замацавана ў пастанове ад 29 лістапада 2017 года, паведамляе прэс-служба ўрада.


Згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца:

з аўторка, 2 студзеня, на суботу, 20 студзеня;

з пятніцы, 9 сакавіка, на суботу, 3 сакавіка;

з панядзелка, 16 красавіка, на суботу, 14 красавіка;

з панядзелка, 30 красавіка, на суботу, 28 красавіка;

з панядзелка, 2 ліпеня, на суботу, 7 ліпеня;

з панядзелка, 24 снежня, на суботу, 22 снежня;

з панядзелка, 31 снежня, на суботу, 29 снежня.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

«Пастанова прынята ў адпаведнасці з часткай шостай артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.