З 4 па 5 верасня ў Гродне часткова забароняць рух і стаянку аўто з-за гарадскіх мерапрыемстваў. Аб абмежаваннях для транспарту паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Участкі, дзе перакрыюць рух
З 17:00 4 верасня да 24:00 5 верасня:
- вуліца Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня)
- вуліца Сацыялістычная (ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава)
- вуліца Ажэшкі (ад вул. Савецкай да вул. Леніна)
- плошча Антонія Тызенгаўза
- вуліца Мітрапаліта Філарэта (ад пл. Тызенгаўза да вул. Міцкевіча)
5 верасня з 06:00 да 24:00:
- вуліца 1 Мая (ад вул. Дзяржынскага да вул. Акадэмічнай)
- вуліцы Акадэмічная, Тэлеграфная, Гараднічанская, Стэфана Баторыя, Кастрычніцкая і Замкавая
- вуліца Карбышава (ад вул. Гараднічанскай да вул. Міхася Васілька)
- вуліца Сацыялістычная (ад вул. Карбышава да вул. Кірава)
- вуліца Калючынская (ад вул. Кірава да вул. Карла Маркса)
- вуліца Кірава (ад вул. Сацыялістычнай да вул. Калючынскай)
- вуліца Карла Маркса (ад вул. Стэфана Баторыя да вул. Сацыялістычнай)
5 верасня з 18:00 да 24:00:
- вуліцы Давыда Гарадзенскага і Вялікая Траецкая
- вуліца Віленская, завулак Віленскі
- вуліца Максіма Горкага (ад зав. Віленскага да вул. Астроўскага)
Участкі, дзе забароняць стаянкі:
5 верасня з 00:00 да 24:00:
- плошча Антонія Тызенгаўза
- вуліцы Стэфана Баторыя, Кастрычніцкая, 1 Мая і Віленская
- вуліца Мітрапаліта Філарэта (уключаючы ўчастак ад пл. Тызенгаўза да вул. Міцкевіча)
- вуліца Дзяржынскага (ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня)
- вуліца Калючынская (ад вул. Кірава да вул. Карла Маркса)
- вуліца Ажэшкі (ад вул. Савецкай да вул. Леніна, а таксама на дваровай тэрыторыі за жылымі дамамі № 2, 8а, 14).
Чытайце таксама: На Дні горада ў Гродне выступіць расійскі артыст, які трапіў пад санкцыі Украіны



