Ужо некалькі тыдняў ідуць працы каля скрыжавання вуліц Вялікая Траецкая і Дамініканская. На днях стала відавочна, што тут ставяць светлафор. Сёння працы ажывіліся: на асфальт нанеслі “стоп-лініі” і падвезлі светлафорныя аб’екты,  піша autogrodno.by.

На думку Гродзенскай ДАІ, светлафор ўпарадкуе рух на перакрыжаванні і выключыць коркі на вуліцы Вялікая Траецкая.

Як лічаць ў краме “Обуховский”, гэтае скрыжаванне вельмі небяспечнае: “Тут ужо не раз збівалі пешаходаў, у тым ліку і дзяцей. Часам аўтамабілі спыняюцца перад людзьмі ў апошні момант. Мы глядзім на гэта ўсё і чакаем ўстаноўкі светлафора. Ён тут неабходны“.

АўтаГродна згадвае апошні наезд на пешахода, які адбыўся на пераходзе ў траўні 2016 года. Тады Fiat збіў дзяўчынку – вадзіцель “Фіята” спыніўся і стаў прапускаць яе, а ў яго ўрэзаўся спадарожны Peugeot, які падштурхнуў Fiat наперад на дзіця.

Чытайце яшчэ:  Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага