Арганізатары кінапрагляду яшчэ раз прапануюць паглядзець па-беларуску бліскучы фільм ад культавай пісьменніцы Джаан Роўлінг — «Фантастычны істоты і дзе іх адшукаць».

Паўторны прагляд у Гародні адбудзецца 2 снежня у Цэнтры гарадского жыцця Гродна (Савецкая, 3) а 18:00. Запіс пад постам тут: азначайце, колькі месцаў вам патрэбна! Месцаў толькі 30, таму, калі ласка, запісвайцеця, калі збіраецеся прыйсці, каб нікому не было непажаданых непрыемнясцяў 🙂 Уваход вольны!

Па прыбыцці ў Нью-Ёрк, у абаяльнага і наіўнага чараўніка Ньюта Скамандэра выпадкова збягаюць некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!