Па ініцыятыве ДАІ ў Гродне прыбралі нерэгуляваны пешаходны пераход на вуліцы Горкага. Калі для вадзіцеляў гэта стала вялікім плюсам, то для большасці мясцовых жыхароў навіна стала непрыемнай — зараз ім трэба пераадольваць пешшу больш адлегласці і спускацца ў падземны пераход.

Большасць жыхароў вуліцы на гэтым участку — пенсіянеры. Зараз, каб патрапіць у крамы і ў банк, ім трэба пераадолець дадаткова каля 200 метраў. Падземны пераход, кажуць людзі, не прыстасаваны для пенсіянераў і людзей з інваліднасцю: ён без парэнчаў пасярэдзіне і са слізкім пакрыццём.

Чэслаў Казіміравіч, 75 гадоў

— З аднаго боку правільна, што зачынілі: гэта небяспечны ўчастак дарогі і мяне самога тры гады таму ледзь не збілі. Што зробіш, цяпер будзем спускацца ў падземны пераход. Але з іншага боку, я пенсіянер і інвалід трэцяй групы, хацелася б, каб пераход прыстасавалі для такіх людзей: абавязкова накрылі адкрытую частку, бо дождж ці мароз робяць пераход слізкім. Няма парэнчаў і гэта таксама мінус.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Фёдар Антонавіч, 81 год

— Гэта няправільна, што зараз мы павінны хадзіць у падземку. Я, напрыклад, з палачкай, для мяне на пераходзе заўсёды спыняліся кіроўцы і прапускалі. Зараз, каб патрапіць у краму ці ў банк, трэба дадаткова спускацца і падымацца. У пераходзе нават парэнчаў няма — іншы раз небяспечна спускацца.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Раман, 31 год

— Мне было зручна пераходзіць па пешаходным пераходзе, але і цяпер не бачу праблем дадаткова прайсці ў падземны пераход. Можа пенсіянерам будзе складаней трохі, але калі так зрабілі, значыць так і павінна быць.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Наталля Альбертаўна, 65 год

— Мне не падабаецца, што прыбралі пешаходны пераход. У нас раён пенсіянераў, цяпер трэба пераадольваць дадатковую адлегласць да новых пераходаў. Спусціцца і падняцца сталым людзям складана, ды і там яшчэ парэнчаў няма. Трэба вярнуць пераход. Яшчэ прапаную гарадскім уладам прыехаць і паглядзець, што адбываецца ў нас у двары.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Алег, 45 гадоў

— Пешаходны пераход вельмі небяспечны, у цёмны час там проста небяспечна пераходзіць, бо кiроўцы не заўсёды могуць убачыць пешахода. Правільна, што людзей адправілі на рэгуляваны пераход і падземку, усё для іх бяспекi.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Святлана Міхайлаўна, 70 гадоў

— Напэўна, правільна, што зачынілі. Ведаю, што на пераходзе за апошні час было некалькі наездаў на пешаходаў. Калі трэба, то будзем спускацца ў падземны пераход.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага

Алег Іванавіч, 48 гадоў

— Я кіроўца. Магу сказаць, што раніцай ці вечарам пешаходаў на пераходзе было не відаць. І гэта правільна, што зачынілі пераход і адправілі людзей на рэгуляваны і ў падземку. Вядома, можна было б паставіць дадатковы светлафор, але што зрабілі - то зрабілі.

Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага
Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага