Людзі і справы

Высоцкі па-беларуску. Перакладчык Міхась Булавацкі прадставіў гродзенцам «антысавецкага» паэта на роднай мове

«Пра жыццё, пра волю, пра сябе…» вершамі Уладзіміра Высоцкага па-беларуску Міхась Булавацкі распавядае і пра ўласнае жыццё, і пра сённяшнюю Беларусь. Перакладчык лічыць, што паэт і спявак як ніхто іншы пашырыў «тэрыторыю свабоды» для савецкіх людзей, у тым ліку для беларусаў. Прэзентацыя зборніка перакладаў у Гродне прайшла 27 лістапада.

Пераклад з матэматычнай дакладнасцю

Па прафесіі Міхась Булавацкі - настаўнік матэматыкі, па перакананнях — шчыры беларус і прыхільнік паўсюднага ўжывання роднай мовы. Зараз ён ужо на пенсіі, але працягвае працаваць як рэпетытар. Натуральна, што выкладае матэматыку па-беларуску.

«Я не вучу матэматыцы, як проста формулам, графікам ці фунцыям — я развіваю мысленне, мне гэта больш імпануе».

Паэзія Высоцкага, такім чынам, з матэматыкай выдатна спалучаецца. Яна таксама прымушае задумваацца пра важныя, вартыя і дагэтуль актуальныя рэчы. Прафесійныя навыкі выкладчыка матэматыкі вымагаюць і да словаў у перакладах ставіцца з матэматычнай дакладнасцю.

«Шлях ці труна? Ізгой ці небыцьцё?
Так выбар небагаты перад намі.
Нам прапануюць марнае жыцьцё.
Мы зь ім скаваны моцна кайданамі.

І нехта ж выбірае наўздагад
З бязглуздай верай, як зачараваны.
Але ж хіба жыцьцё — што ў ланцугах?
Які ж то выбар — калі ты скаваны…"

«Калі нехта зможа лепш, толькі парадуюся»

Высоцкі, як выбітная з’ява ў сучаснай паэзіі, цікавы не толькі жыхарам постсавецкай прасторы, мяркуе Міхась Булавацкі.

Творы «антысавецкага» барда перакладзеныя на 209 моваў свету. На некаторых з іх - толькі па некалькі вершаў. Напрыклад, на мове хіндзі вядома адзіная песенька пра белага слана. Больш шырока бард прадстаўлены прыблізна на 20 мовах, пераважна еўрапейскіх. «Гэта значыць, што перакладзены шматлікія вершы і выдадзены зборнікі. Зараз сярод такіх моваў будзе і беларуская», — адзначыў перакладчык.

У нашай краіне перакладамі Высоцкага займаюцца сем літаратараў. На Магілёўшчыне, напрыклад — Станкевіч, а на Гродзеншчыне — Хільмановіч. Выдадзены зборнік будзе для іншых пэўным арыенцірам і дапаможнікам, мяркуе перакладчык.

«Разумею, што у маіх перакладах ёсць яшчэ хібы і можна зрабіць лепш. Калі знойдзецца чалавек, што скажа — тут кепска і паправіць, я толькі парадуюся разам з ім, што літаратурная прастора папоўніцца выдатнымі перакладамі».

Да слова, і самаго Міхася натхніў на творчасць не вельмі дасканалы пераклад «сібірскага беларуса» змешчаны за савецкім часам на старонках «Чырвонай змены». «Тое, што чалавек у Сібіры не забыў мову і спрабуе на яе перакладаць, мяне парадавала, але пераклады падаліся слабымі. Падумаў, што нават я, хоць і не перакладчык, зрабіў бы гэта лепш. То і тым, хто захоча зрабіць лепш за мяне, зычу поспехаў».

Самадастатковая паэзія

Сам Міхась спяваць вершы знакамітага барда не бярэцца, толькі чытае іх падчас выступаў. Далучаючыся да меркавання Іосіфа Бродскага, кажа, што «паэзія Высоцкага самадастатковая і не патрабуе музычнага суправаджэння». Аднак прыхільнікам песеннага выканяння растройвацца не варта. Спяваюць Высоцкага ў перакладзе Міхася Булавацкага як мінімум некалькі беларускіх выканаўцаў. Найбольш вядомыя сярод іх — Аляксей Нежавец і Зміцер Бартосік.

youtu.be/3cq0Dgi5qLY

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025