Пачытаць па-беларуску за кубкам кавы гродзенцы могуць у кавярні «Просто кофе». Ужо нейкі час там усталяваная скрынка беларускамоўнага буккросінгу movabox. Праглядаючы прапанаваную літаратуру, мы знайшлі ў скрынцы і творы гродзенскіх аўтараў. У зборніку «Казкі майго горада» апублікаваны тры апавяданні Артура Камароўскага. Адзін з нумараў «Дзеяслова» змяшчае ўспаміны Дануты Бічэль пра пісьменніцу Ніну Мацяш.

Фотафакт: Гродзенскія аўтары ў буккросінгу movabox

Данута Бічэль — вядомая беларуская паэтка, аўтарка больш чым 20 паэтычных зборнікаў, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). У апошнія гады піша таксама прозу.

Артур Камароўскі — малады аўтар, піша прозу і вершы. У зборніку размешчаны адны з першых яго апавяданняў, напісаных падчас заняткаў у «Школе маладога пісьменніка» у 2013−14 гадах. [irp posts="24 651″ name="Рэцэпт на крызіс — каханне і паэзія. Першы «паэтычны аўторак» прайшоў у Гродне"]

Праект movabox рэалізуецца кампаніяй velcom для папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры. Ахвотныя могуць пачытаць кнігі ў папулярных кавярнях розных гарадоў, а таксама падзяліцца сваімі кнігамі на беларускай мове.

Скрынка movabox у Гродне ўсталяваны таксама ў цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» ды кавярні «Coffee Sound».