Навіны

Гродзенец Сцяпан Свідзерскі распавёў, чаму страляў у офісе Reuters у Гдыні

Беларусу выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства. Але суд прыняў рашэнне вызваліць яго з-пад арышту, піша s**boda.org

Грамадзянін Беларусі Сцяпан Свідзерскі распаўсюдзіў заяву, у якой распавёў пра дэталі здарэння 14 лістапада ў сядзібе Thomson Reuters у Гдыні.

[irp posts="40 357″ name="Гродзенца Сцяпана Свідзерскага, які нібыта страляў у Гдыні, вызвалілі з-пад варты"]

Паводле Свідзерскага, ён ужо некалькі гадоў займаецца спартыўнай стральбой. З вясны 2017 году, калі атрымаў дазвол на зброю, пачаў браць яе з сабою на працу. Так было і ў той дзень, калі яго затрымала паліцыя.

«Зброю я заўсёды прыносіў законна. Даўгаствольная зброя заўсёды была ў футарале, а кароткаствольная — у футарале ці кабуры, прычэпленай да цела. Хачу падкрэсьліць, што я ніколі не даставаў зброю з футаралаў, каб „паказаць“ яе каляжанкам ці калегам», — піша Свідзерскі.

Дзейнічаў паводле правілаў і здаровага розуму

Паводле яго, у дзень, калі здарыўся інцыдэнт, ён абыходзіўся са зброяй адпаведна правілам.

«Каля 19 гадзіны я збіраўся выйсці з офіса ў адну з маленькіх крамаў, якія знаходзяцца побач з месцам маёй працы. Я дзейнічаў паводле правілаў і здаровага розуму, зброя ўвесь час была пры сабе. Інцыдэнт пачаўся тады, калі зброю, якая знаходзілася ў футарале, у той час, калі я апранаўся, узяла ў рукі іншая асоба».

Свідзерскі падкрэсьлівае, што закон абавязвае яго сачыць за зброяй, і калі б ён яе згубіў, то мусіў бы адказваць за гэта перад законам.

«Усе мае дзеянні, якія я прадпрыняў падчас гэтага здарэння, былі накіраваныя на тое, каб зброя не трапіла ў рукі асобы, якая не мае права яе мець, і каб як мага больш бяспечна завяршыць гэтую крызісную сітуацыю», — піша беларус.

​Паводле Свідзерскага, неаднаразовыя заўвагі выніку не далі.

«У сувязі з тым, што гэты чалавек са зброяй аддаляўся ад мяне і быў блізка да дзьвярэй на калідор, узнікла рызыка, што гэтая асоба знікне з майго поля зроку. Я быў вымушаны прадпрыняць крокі, каб вярнуць кантроль над зброяй».

Сітуацыя прымусіла страляць

Свідзерскі піша, што ён першы папрасіў выклікаць паліцыю і спрабаваў гэта зрабіць самастойна, але яму гэта перашкодзілі зрабіць.

«Эскаляцыя сітуацыі, якая потым адбылася, прымусіла мяне зрабіць папераджальныя стрэлы. Я рашуча заяўляю, што ў мяне не было мэты некага параніць ці нанесці некаму шкоду. Стрэлы былі зробленыя мэтанакіравана ў такое месца і такім чынам, каб нікога не параніць, нават выпадкова».

Грамадзянін Беларусі дадае, што ніколі б не страляў, калі б да гэтага яго не прымусіла сітуацыя.

«Я заяўляю, што я невінаваты ў тым, у чым мяне абвінавачваюць. Мае паводзіны, мае крокі былі зробленыя з мэтаю абароны зброі, якую паводле законаў я павінен мець пры сабе. Я ні на кога не нападаў, не пагражаў, ад самага пачатку здарэння і да канца я прасіў выклікаць паліцыю, каб скончыць гэтае здарэнне».

[irp posts="40 643″ name="Польскія стралкі збіраюць грошы на адваката для гродзенца, затрыманага за стральбу ў Гдыні"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025