30-гадовы беларус Сцяпан Свідзерскі вызвалены з-пад арышту ў Гданьску, перадае С**бода паводле Nasze Miasto.

Па выніках паседжання, што праходзіла за зачыненымі дзвярыма, ваяводскі суд у Гданьску не задаволіў прашэнне пракурора аб папярэднім арышце падазраванага.

Свідзерскі вызвалены без усялякіх прафілактычных захадаў. Паводле пракурора, на цяперашнім этапе дадатковая інфармацыя не будзе абнародавацца. Пракурор таксама паведаміў, што будзе абскарджваць рашэнне суду.

Адвакат падазраванага пацвердзіў С**бодзе яго вызваленне. Свідзерскі жа сказаў, што рашэннем суду задаволены, сябе вінаватым па-ранейшаму не прызнае.​

twitter.com/ka_uga/status/931 488 104 774 602 752

Акруговая пракуратура ў Гданьску раней выставіла Свідзерскаму абвінавачанне ў замаху на забойства, за што ў Польшчы пагражае ад 8 да 25 гадоў турмы альбо нават пажыццёвае зняволенне.

Паводле пракуратуры, Свідзерскі прыйшоў на працу са зброяй, у пэўны момант «зрабіў два стрэлы і адзін з іх у кірунку ахвяры». У здарэнні ніхто не пацярпеў. Паводле неафіцыйных крыніцаў, адна з куляў трапіла ў ноўтбук, які трымаў на плячы пацярпелы; другая куля трапіла ў столь.

[irp posts="40 226″ name="Затрыманне гродзенца ў Гдыні: каментарыі паліцыі і маці затрыманага"]

Свідзерскі не прызнаваў віны: казаў, «страляў законна, бо той злачынца». Паводле розных версій, якія выкладалі сведкі, Свідзерскі ці то нацэліў зброю на кагосьці ў офісе, ці то паказваў камусьці зброю, а іншы чалавек (паводле некаторых — не супрацоўнік кампаніі) на яго накінуўся і спрабаваў адабраць зброю, ці то Свідзерскі проста ішоў па калідоры са зброяй, калі на яго накінуўся іншы чалавек. Абвінавачаны кажа, што мае дазвол насіць зброю, займаецца спартовай стральбой. Маці Свідзерскага казала С**бодзе, што хлопец, імаверна, проста не паспеў завезці зброю дамоў, калі ехаў з заняткаў на працу.