Па выніках сезона гродзенец атрымае прыз ад тытульнага спонсара футбольнага клуба «Дынама-Брэст». Лягчыліна прызналі лепшым спецыялісты ўсіх падраздзяленняў футбольнага клуба і футбольнай Акадэміі ў Брэсце.

Гродзенец сваімі галамі прынёс брэсцкаму «Дынама» Кубак Беларусі і важную чацвёртую пазіцыю ў чэмпіянаце.

Лягчылін у «Нёмане»

25-гадовы Лягчылін з’яўляецца выхаванцам «Нёмана», які гуляў у Гродне ў камандах усіх узростаў. З 2009 паўабаронца выступаў за асноўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на поле па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. А восенню 2013 пасля доўгага перапынку футбаліст зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана».

Лягчылiн хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 Аляксей ужо быў трывалым гульцом асновы. У сезоне 2015, нягледзячы на ​​фінансавыя праблемы ў Гродне, футбаліст застаўся ў роднай камандзе. Але ў студзені 2016 Лягчылiн папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск». Усяго за гродзенскі клуб футбаліст правёў 101 матч у якіх вызначыўся 7 разоў і аддаў 4 перадачы.

Пасля Мінска — у Брэст

Пасля паспяховага сезону ў сталічнай камандзе Аляксей трапіў у сферу інтарэсаў брэсцкага «Дынама» і ў пачатку 2017 перайшоў у стан прынцыповага суперніка «Нёмана».

На ліпень 2017 года рынкавы кошт Лягчылiна па дадзеных сайта transfermarkt.com складае 500 тысяч еўра.