На адмысловай сцяне можна праглядзець трэйлеры фільмаў, а чакаючы сеанса зайграць у футбол. Такія магчымасці дае абноўленае кіно Helios у беластоцкім ГЦ Atrium Biała, піша podlaskie.naszemiasto.pl.

Вялікі рамонт прымеркавалі да 10-годдзя кінатэатра. У холе на сцяне з’явіўся двухметровы сэнсарны экран, з дапамогай якога можна выбраць і паглядзець трэйлеры фільмаў. Для дзяцей з’явіўся інтэрактыўны столік для гульняў, а побач — інтэрактыўная падлога.

Даведка

У Гродне жыве каля 370 тыс. жыхароў, у Беластоку амаль 300 тысяч. Пры гэтым у польскім горадзе працуе 4 вялікія кінатэатры, у кожным з іх штодзённа паказваюць 8−12 стужак.

[irp posts="38 230″ name=""Шырока заплюшчаныя вочы" па-гарадзенску. Які ён — якасны кінапракат, і дзе яго знайсці"]