Святкаванне 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшло ў гродзенскім драмтэатры 3 лістапада. Там сабраліся прадстаўнікі ўлады, ветэраны і моладзь.
У тэатры можна было пабачыць некалькі прысвечаных рэвалюцыі выстаў. Таксама для гасцей прайшоў канцэрт, які адлюстроўваў эпоху Савецкага саюза. Кожнаму госцю прымацоўвалі да вопраткі чырвоную стужачку, а ганаровым гасцям — кветачку.
Сёння толькі Беларусь і непрызнанае Прыднястроўе застаюцца краінамі, якія адзначаюць на дзяржаўным узроўні Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта свята доўга адзначаў таксама Кыргызстан, але сёлета яго замянілі Днём гісторыі і памяці продкаў.