У двары гандлёвага цэнтра ABC з’явіўся вялікі малюнак з відамі старога Гродна

Гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык скончыў сваю працу ў цэнтры Гродна, каля будынку гандлёвага цэнтра ABC. На роспіс некалькіх сцен з відамі старога Гродна ў майстра сышло каля трох месяцаў.

За аснову Аляксей браў фотаздымкі Гродна пачатку XX стагоддзя.

 

У двары гандлёвага цэнтра ABC з'явіўся вялікі малюнак з відамі старога Гродна
Жнівень. Пасля тыдня прац

Маляваў на сценах мастак у вольны ад асноўнай працы час. За тры месяцы былі і свае складанасці, якія ён звязвае з надвор’ем.

«Увесь роспіс адносіцца да перыяду 1915 года. Выбралі яго, бо да гэтага часу былі больш-менш выразныя фатаграфіі, да таго ж гэты час стаў пераломным, аджывала старое, няўмольна насоўвалася новае. Гэта мяне і прыцягнула, бо ў пераменнасці быцця ёсць свая прыцягальнасць. Гэта заўсёды па-свойму захапляе, прымушае задумацца пра тое, што ўсё мяняецца», – распавёў мастак.

Малюнак у цэнтры Гродна ўжо стаць фотазонай для гараджан і гасцей горада. Магчыма, побач з з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра намаляваныя славутасці Гродна.


Выявы ля ABC гэта першая публічная работа мастака. Дагэтуль работы Аляксея былі толькі ў прыватных калекцыях.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: