Гродзенскі бодзібілдар Аляксандр Борсань стаў найлепшым у катэгорыі да 95 кг на чэмпіянаце Усходняй Еўропы, які праходзіў у Астрахані 20−23 кастрычніка. Рыхтаваў спартсмена да спаборніцтваў трэнер з Санкт-Пецярбурга Аляксандр Вішнеўскі.

Катэгорыя, у якой удзельнічаў Аляксандр, была самай шматлікай — 18 чалавек. Аляксандр змог абыйсці чэмпіёнаў еўрапейскіх і сусветных спаборніцтваў.

«Рыхтаваліся да чэмпіянату ў Гродне. Падрыхтоўка далася нялёгка, было некалькі невялікіх траўмаў. Але нічога, зведаў, дарыхтаваўся і вось вынік — лепшы. Любая перамога нас чамусьцi вучыць. Гэтая перамога вельмі значная для мяне і адкрывае новыя гарызонты — пераход на іншы ўзровень. Хачу стаць лепшым у свеце», — распавёў Аляксандр.

Даведка

Аляксандр Борсань — васьміразовы чэмпіён Беларусi, абсалютны чэмпіён Еўропы па версіі WFF, прызёр «Арнольд Класік», двухразовы чэмпіён Санкт-Пецярбурга, чэмпіён Чэмпіянату Усходняй Еўропы, неаднаразовы пераможца і прызёр камерцыйных турніраў.

[irp posts="12 434″ name="Арнольд Шварцэнэгер — любоў на ўсё жыццё. Як гродзенец у 45 гадоў стаў паспяховым бодыбілдэрам"]