Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў панядзелак 2 кастрычніка прыбылі ў фінскі горад Ювяскюля, дзе ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца з мясцовай камандай, якая ўзначальвае квартэт.

Матч паміж «Ювяскюля» і «Нёманам» адбудзецца вечарам 3 кастрычніка на мясцовай пляцоўцы «Сінэргіі Арэна», умяшчальнасць якой 4628 чалавек. Гэта будзе першы паядынак памiж камандамi.

Перад пятай гульнёй «Нёмана» ў Лiзе чэмпiёнаў становішча каманд у групе С наступнае:

«Ювяскюля» — 9 (ачкоў)
«Цуг» — 8
«Нёман» — 4
«Вена» — 3

Каб выйсці ў наступную стадыю турніру, «Нёману» трэба абыгрываць фінскую каманду ў двух матчах.

Матч паміж «Нёманам» і «Ювяскюля» пачнецца ў 19.00.