У кастрычніку пачынаецца Сусветны месяц барацьбы супраць рака грудзей, які быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у 1993 годзе. Акрамя таго, штогод 15 кастрычніка, у 44 краінах свету праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з ракам малочнай залозы. У Гродне на гэты час запланаваны шэраг адукацыйных імпрэзаў і абследванняў для гарадзенак.

Тэма лекцыі, трэнінгуМесца правядзенняДата
1.Пухлінавыя захворванні ў жанчын. Будова і функцыі малочнай залозы. Прычыны і фактары, якія ўплываюць на ўзнікненне наватвораў (лекцыя)«Дзіцячая паліклініка № 2 г. Гродна», вул. Гагарына, 18

06.10.2017

18.00

2.Жаночае здароўе: захворванні, папярэджанне развіцця рака малочнай залозы (лекцыя-семінар).13.10.2017г.
18.00 ч.
«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Карскага «, вул. Замкавая, 20

13.10.2017

18.00

3.3. Што трэба ведаць пра рак малочнай залозы. Клінічныя прыкметы раку малочнай залозы (лекцыя)«Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Карскага «, вул. Замкавая, 20

20.10.2017

18.00

4.Меры прафілактыкі рака малочнай залозы. Сучасныя метады дыягностыкі. Самаабследванне малочных залозаў (лекцыя-трэнінг).«Дзіцячая паліклініка № 2 г. Гродна»,
Вул. Гагарына, 18

27.10.2017

18.00

Таксама ў Дзіцячым хоспісе можна будзе прайсці абследванне малочных залозаў. 21 і 28 кастрычніка ад 11 да 14 гадзін лекары-анколагі будуць гатовы прыняць усіх ахвотных па арасу вул. Гагарына, 18.

Пра анкалогію і жаночае здароўе раскажуць гродзенкам у кастрычніку

Арганізацыяй месяца барацьбы супраць раку грудзей займаюцца грамадская дабрачынная арганізацыя Гродзенскі дзіцячы хоспіс, Дзіцячая паліклініка № 2, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Гарадская клінічная бальніца № 3 — аддзяленне Хоспіс, Гарадзенская абласная клінічная бальніца, анкалагічны дыспансер і Цэнтр Дапамогі Жыццю.