Першая жаночая велапрагулка па горадзе пройдзе 30 верасня.

«Упрыгожвайце ровары кветкамі і стужкамі, апранайце любімыя паліто, капелюшы і пальчаткі», — заклікаюць арганізатары. Кошык, сабачка, кветкі ў валасах і спадніца з махрамі - незвычайна, але магчыма. Джынсы і жакет — прыгожа і практычна.

ПРАГРАМА

Збор ля фотазоны ў выглядзе сэрца ў парку Жылібера ў 12.00.

Падчас збору можна будзе забавіцца:

-упрыгожаннем ровараў кветкамі і стужкамі;
-удзелам у конкурсе на лепшае манеўраванне сярод дзяўчат;
-дэманстрацыяй стылю ад удзельніц.

Велапрагулка па цэнтры горада з фотасесіямі пройдзе па маршруце: парк Жылібера, вул.Савецкая, драмтэатр, набярэжная р.Нёман.

«Чакаем фатографаў Гродна, каб захаваць у кадры прыгожых, актыўных і спартыўных дзяўчат і жанчын», — пішуць арганізатары і нагадваюць, што размяшчаючы фатаграфіі ў сацыяльных сетках варта не забываць пра хэштэгі #grodnobikestyle і #ВелоГродно.

ДАВЕДКА

Велапрагулка праходзіць у рамках Тыдняў устойлівага развіцця. Да мерапрыемстваў, якія пройдуць па рэспубліцы да канца кастрычніка, адносяцца круглыя ​​сталы, акцыі, конкурсы, экалагічныя экскурсіі, мясцовыя фестывалі і святы, інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы па тэме ўстойлівага развіцця і інш.

Азнаёміцца ​​са спісам мерапрыемстваў у Гродзенскай вобласці можна па спасылцы http://sdweeks.ibb-d.by/eventline?region=15&type=All