У прасторы HrodnaMediaRoom працягваецца цыкл размоваў пра свабоду. Госць сустрэчы, што адбудзецца 29 верасня, — галоўны рэдактар газеты і сайта «Наша Н**а» Ягор Марціновіч.
З ім паразмаўляем пра тое, дзе ляжыць мяжа паміж жаўцізной і якаснай журналістыкай, як манетызаваць кантэнт у інтэрнэт-СМІ і пашырыць аўдыторыю, як выданням будаваць моўную палітыку і заставацца незалежнымі. «Наша Ніна» таксама стане прадметам для абмеркавання.
Сустрэча пройдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.