Кіраўнік ансамбля “Нёман” Яўген Кіслы на адкрыцці выставы мясцовых фатографаў «Імгненні гродзенскай прыгажосці” 18 верасня прэзентаваў новую песню пра Гродна. Гэта падарунак гораду на 889-годдзе.
Словы і музыку напісаў да песні вядомы гродзенскі джазмэн Аляксандр Краўчук.
“У Аляксандра песня доўгі час ляжала. У адзін момант ён дазволіў мне яе выкарыстоўваць, – распавядае Яўген. – Раней яна нідзе не гучала. Упершыню я вырашыў яе выканаць напярэдадні Дня горада. Гэтая песня – своеасаблівы падарунак гораду на 889-годдзе”.
Яўген плануе і далей выконваць песню пра Гродна на розных мерапрыемствах. Не выключана, што з ёй ён выступіць і на святкаваньні Дня горада 23 верасня.


