Горад

На гродзенскай Алеі кіно ўсталёўваюць новыя памятныя пліты

Каля Моладзевага цэнтра «Гродна» 19 верасня супрацоўнікі Рэмбудаўтадора пачалі ўстаноўку чарговых пліт у Алеі кіно.

Алея кіно з’явілася ў Гродне 17 верасня 2016 года з нагоды 888-годдзя горада. Тады былі ўсталяваныя дзве пліты. Праз год, на 889-годдзе, пачалася ўстаноўка чарговых пліт — іх мае быць сем. Агулам жа Алея мае складацца з 12 пліт.

[irp posts="92″ name="У Гродне адкрылі Алею кіно і прэзентавалі новы гарадскі часопіс"]

Мэта стварэння Алеі - захаваць гістарычныя моманты горада, звязаныя з кінематографам. Першым сваю зорку славы атрымаў знакаміты савецкі фільм «Белыя Росы», здымкі якога праходзілі ў аднайменным раёне горада, якога ўжо няма.

Таксама будуць увекавечаны стужкі «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў» і іншыя.

[irp posts="32 083″ name="Гродзенцы б’юць трывогу: канструкцыя старога калодзежа ў памяць аб Белых Росах" хутка паваліцца"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025