Алея кіно, якую адкрылі ў Гродне ў дзень святкавання яго 888-годдзя, стала першай у Беларусі. Знаходзіцца яна каля былога кінатэатра «Гродна» (сёння — моладзевы цэнтр) і пачынаецца з таблічкі, прысвечанай фільму «Белыя росы».

Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

05

06

07

Са словаў Віктара Лісковіча, у планах не толькі адзначаць стужкі на алеі кіно, але і непасрэдна ў горадзе ў тых месцах, дзе праходзілі здымкі. Можна нават зладзіць асобны турыстычны маршрут па кінематаграфічных месцах, лічыць чыноўнік.

09

10

Там жа, на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра, прэзентавалі першы нумар гарвыканкамаўскага часопіса «Гродна», які мае быць своеасаблівым адказам на камерцыйны часопіс «Твой Город Гродно», які ўжо паўтара года выдаецца ў горадзе.

01

03

Першы нумар новага часопіса прысвечаны Дню горада, яго падрыхтавала рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда». На старонках — віншаванні для гарадзенцаў ад чыноўнікаў, расказ пра Аўгустоўскі канал, інтэв'ю з Іванам Ціханам ды іншае.

04