Чэмпіён Беларусі працягвае выступленне ў Лізе чэмпіёнаў. У суботу 2 верасня гродзенскі «Нёман» у сталіцы Аўстрыі змагаўся з мясцовай «Венай» і саступіў суперніку толькі ў серыі пасляматчавых булітаў.
Першы матч паміж супернікамі, які праходзіў у Гродне 25 жніўня, скончыўся перамогай «Нёмана» ў авертайме. Пасля гэтай гульні абедзве дружыны не мелі перамог у сваіх сустрэчах з супернікамі. Таму у Вене быў важны для кожнай з каманд.
«Нёман» добра пачаў гульню і першым у матчы здолеў прынесці небяспеку да варот суперніка.Нягледзячы на добры старт, гродзенцы прапусцілі першымі. На 5-й хвіліне дакладным кідком адзначыўся Хартль. Пасля прапушчанай шайбы чырвона-чорныя не палі духам, а працягнулі гуляць у актыўны хакей. Але другая шайба аўстрыйцаў на 11-й хвіліне збіла тэмп гродзенцаў і каманда перайшла ў абарону. Дарэчы, два галы ў першай дваццаціхвілiнцы падапечныя Сяргея Пушкова прапусцілі з-за сваіх жа памылак.
У другім перыядзе гродзенцы выйшлі на лёд і адразу кінуліся ў бой. Мабыць, гутарка гульцоў з Сяргеем Пушковым у распранальні пайшла на карысць «Нёману». Сяргей Маляўка скарачае адставанне ў ліку на 26-й хвіліне. А Філіп Метлюк праз дзве хвіліны параўноўвае яго. Але нядоўга радаваліся гродзенскія заўзятары, гульцам «Вены» спатрэбілася ўсяго 58 секунд каб зноў выйсці наперад. Воз уцёк сам-насам з Трусам і дакладна патрапіў шайбай у яго вароты.
Але нечакана пад самае завяршэнне другой дваццаціхвілінкі «Нёман» здолеў зраўняць лік. Леўша моцным кідком патрапіў у вароты суперніка.
У пачатку трэцяга перыяду пасля найгрубейшай памылкі гродзенцаў, Воз у чарговы раз выводзіць «Вену» наперад. Падапечныя Сяргея Пушкова здолелі зраўняць лік толькі ў самым канцы асноўнага часу. Выратаваў «Нёман» ад паразы Павел Баярчук.
У авертайме абедзве каманды маглі завяршаць сустрэчу ў сваю карысць, але дзесьцi гульцам не шанцавання. У адным з момантаў аўстрыйцы зачапілі Баярчука клюшкай і суддзя прызначыў штрафны булiт, за які прабіваць узяўся і сам Павел. Але вось выкананне штрафнога кідка ў яго не атрымалася. У выніку ў авертайме каманды мацнейшага не выявілі і тады былі прызначаныя пасляматчавыя буліты. І ўжо там удача была на баку «Вены».
Шайбы: 1:0 — Хартль (Шарп, Вукавiц, 4:49). 2:0 — Недль (Воз, 10:49). 2:1 — С.Маляўка (25.48). 2:2 — Метлюк (Клiменка, Багданоўскi, 27.01 — бол.). 3:2 — Воз (Недль, 27.58). 3:3 — Леўша (Рэмезаў, 37.55). 4:3 — Воз (44.25). 4:4 — Баярчук (Бадун, 57.46). 5:4 — Хольцапфель (65.00 — вырашальны булiт).
Па чатырох праведзеных матчах у Лізе чэмпіёнаў відаць, што «Нёман» змагаецца на роўных са сваімі супернікамі і зыход сустрэч адбываецца ў асноўным у самым канцы матчаў або ўжо ў пасляматчавых булітах.
Група «Нёмана» пасля чатырох гульняў выглядае наступным чынам:
«Ювяскюля» — 9
«Цуг» — 8
«Нёман» — 4
«Вена» — 3
Свой чарговы матч у Лізе чэмпіёнаў «Нёман» правядзе 3 кастрычніка ў Фінляндыі, дзе сустрэнецца з камандай «Ювяскюля».
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…