Падчас міжнароднай паўзы ў чэмпіянаце Беларусі ў суботу 2 верасня футбалісты «Нёмана» ў Мінску правялі спарынг з мясцовым «Дынама». Супернікі ў матчы мацнейшага не выявілі, суддзя зафіксаваў нічыю 1:1.

На хуткі гол Бомбеля на 2-й хвіліне матчу, мінчане адказалі дакладным ударам Нойока на 53-й хвіліне.

Гродзенцы ў Мiнске выступалі наступным складам:
Жураў, Бебе, Верхаўцоў, Зубкоў, Абуна, Савасцьянаў, Якімаў, Бомбель, Жукоўскі, Яблонскі, Хлебасолаў.

У другім тайме выйшлі: Шышлаў, Бiцкiнашвiлi, Анюкевiч, Кругленя, Сырiська, Канцавы, Глеб, Горбач.

«Дынама-Мiнск» — «Нёман» — 1:1