Падчас візіту ў Гродзенскі рэгіён дэлегацыі кітайскай правінцыі Ганьсу 2 верасня на вуліцы Даватара ў Гродне быў урачыста завершаны этап будаўніцтва цэнтра народнай кітайскай медыцыны.

Дэлегацыяй правінцыі Ганьсу кіраваў губернатарам Тан Жэньцзянем.

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны пачалі будаваць у канцы мая гэтага года ў пустуючых памяшканнях плошчай каля 500 кв.м. на тэрыторыі былой дзіцячай паліклінікі на вуліцы Даватара.

У цэнтры яшчэ няма абсталявання, але кітайская дэлегацыя ўжо фармальна адкрыла яго і паабяцала да канца верасня прыняць першых наведвальнікаў. Афіцыйнае адкрыццё цэнтра запланавана на 23 верасня.

У медыцынскім цэнтры будзе працаваць 5 кітайскіх лекараў, усе астатнія супрацоўнікі будуць беларусамі. Плануецца, што ў цэнтры можна будзе лячыць хваробы страўнікава-кішачнага тракта і вострыя захворванні. Асноўнымi напрамкамі стануць іголкатэрапія і масаж.