Свой трэці матч Лігі чэмпіёнаў «Нёман» праводзіў 31 жніўня ў швейцарскім Цугу супраць мясцовай каманды. Матч атрымаўся баявы і цікавы, а гаспадары пляцоўкі здолелі абыграць гродзенцаў толькі ў серыі булітаў.

Ранейшы матч у Гродне паміж супернікамі скончыўся з лікам 3:2 на карысць швейцарскай каманды.

У Цугу «Нёман» добра ўвайшоў у гульню. У першым перыядзе гродзенцы шмат змагаліся і атакавалі, нягледзячы на тое, што гаспадары валодалі перавагай. Але вось вызначыцца ў першай дваццаціхвілінцы нікому не ўдалося.

Другі перыяд прайшоў весялей чым першы, пры гэтым ён быў выніковы. На 24-й хвіліне з перадачы Паўла Бярчука Арцём Леўша адкрыў лік у матчы. Гаспадары здолелі адыграцца ўжо на 27-й хвіліне. Роў выдатна сыграў на дабіванні пасля ўласнага ж кідка. А праз 3 хвіліны пасля таго як «Цуг» зраўняў лік, лідар «Нёмана» Вячаслаў Лісічкін зноў вывеў «Нёман» наперад. Але швейцарцы здолелі яшчэ да канца перыяду зраўняць лік. Дыяз магутна кінуў ад сіняй лініі на 36-й хвіліне.

У трэцяй дваццаціхвілінцы «Нёману» прыйшлося складана з-за шматлікіх выдаленняў. Але каманда Сяргея Пушкова вытрымала і адстаяла, тым самым здолела перанесці гульню ў авертайм.

У дадатковай пяціхвілінцы каманды мацнейшага не выявілі, а вось у прызначаных булітах поспех апынуўся на баку «Цуга».

«Цуг» — «Нёман» — 3:2 (бул.) (0:0, 2:2, 0:0, 0:0, 1:0)

Шайбы: 0:1 — Леўша (Рэмезаў, 23.05). 1:1 — Роў (Ламмер, Гроссманн, 27.35). 1:2 — Лісічкін (Стэфановіч, 29.41). 2:2 — Дыяс (Каст, 35.36 — бол.). 3:2 — Роў (65.00 — вырашальны буліт).

Такім чынам швейцарцы абыгрываюць у сябе дома «Нёман» і зарабляюць 2 ачкі, гродзенцам дастаецца 1 ачко.

У суботу 2 верасня «Нёман» правядзе чарговы матч у Лізе чэмпіёнаў. У сталіцы Аўстрыі «Нёман» сустрэнецца з мясцовай камандай.


Становішча каманд ў групе пасля трох матчаў наступнае:

«Ювяскюля» — 9 (ачкоў)
«Цуг» — 5
«Нёман» — 3
«Вена» — 1