Dakooka — вакалістка, музыкант і дыджэй з Украіны. Яе музыка спалучае trip-hop, indie-rock, experimental, pop і electronic. У Гродне яе можна будзе пачуць на сольным канцэрце 14 верасня.

Сёння Dakooka уваходзіць у лайн-апы найбуйнейшых музычных фестываляў, такіх як Kazantip, Global Gathering, Atlas Weekend, БОЛЬ. Свявачка выступала ва Украіне, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Латвіі і Літве. Таксама яна вядомая ўдзелам у праекце «Голос країни».

Пасля ўкраінскай спявачкі з сэтам выступіць DJ Schmoltz. Таму музыка ва ўнутраным дворыку на вуліцы Рэйманта будзе гучаць да самага вечара.

Дзе: вул. Рэйманта, 12, унутраны дворык «Цэнтра спадчыны»

Калі: 14 верасня, 19.00

За колькі: першыя сто квіткоў - 10 рублёў, астатнія — 15.

Квіткі можна набыць у касе ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» (вул. Дзяржынскага, 1). Даведкі па тэлефонах + 375−29−86−99−603, + 375−29−507−84−77 або Укантакце і Фэйсбуку.