Кажуць, быццам 13 красавіка — Сусветны дзень рок-н-ролу. Маўляў, менавіта ў гэты дзень гэтая музыка і нарадзілася. У 1954 годзе менавіта ў гэты дзень з’явілася кампазіцыя «Rock Around the Clock» амерыканскага музыкі Біла Хэйлі, якую пасля музычныя крытыкі палічылі кропкай адліку сфармаваўшагася рок-н-ролу. Іншыя кажуць, што тое было 12 красавіка.

З гэтай нагоды каманда Hrodna.life падрыхтавала чарговы музычны тэст. Праверце, наколькі добра вы ведаеце мясцовую рок-сцэну.