З пачатку жніўня ў Каложскім парку на тэрыторыі базы футбольнага клуба «Нёман» пачалося будаўніцтва новага футбольнага поля са штучным пакрыццём. Плануецца, што ў будучыні там змогуць трэніравацца як юныя спартсмены, так і прафесіяналы.

Будаўніцтва спартовага аб’екта ажыццяўляецца пры падтрымцы гарадскіх уладаў, Беларускай і Міжнароднай Федэрацый футбола.

Поле будзе мець сучаснае якаснае штучнае пакрыццё памерам 60×40. Побач з пляцоўкай з’явяцца трыбуны. Здаць новы аб’ект могуць ужо ў канцы верасня.

Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ). Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.