Здароўе і спорт

«Уразіла невялікая хакейная арэна «Нёмана». Аўстрыйскі заўзятар «Вены» пра Гродна і хакей

Першы матч сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Нёман» прымаў у Гродне 25 жніўня каманду «Вена Кэпіталз», наведаў адзін заўзятар аўстрыйскай дружыны — Хайнц. Мужчына трапіў у Беларусь па візе, яму давялося афармляць усе патрэбныя для ўезду ў краіну дакументы. Нягледзячы на гэта, аўстрыйскі заўзятар застаўся задаволены выездам у Гродна і падзяліўся сваім водгукам з Hrodna.life.

[irp posts="31 692″ name="Ліга чэмпіёнаў: Нёман" у авертайме здолеў вырваць перамогу ў аўстрыйскай «Вены""]

«Я першы раз у Беларусі і вельмі хацеў паглядзець гэтую краіну і горад Гродна, — распавядае Хайнц. — І насамрэч усё добра атрымалася. З квітком на матч у Гродна дапамагло кіраўніцтва нашай каманды. У нас у групе выпала, што трэба гуляць з фінамі, беларусамі і швейцарцамі. Падарожжа ў Беларусь і Фінляндыю вельмі дарагое для заўзятараў маёй каманды, таму сюды мала хто едзе. А вось у Швейцарыю, я спадзяюся, нас адправіцца шмат, бо гэта краіна побач з Аўстрыяй».

Пра бязвізавы ўезд у Гродзенскі рэгіён Хайнц ведаў, але яму давялося замаўляць платную візу, бо так яму параілі бельгійскія сябры і ў амбасадзе.

«Я ведаў пра бязвізавы рэжым у Гродне, але мне прыйшлося ўзяць візу, бо ў беларускай амбасадзе ў Вене атрымаў інфармацыю аб неабходнасці яе для наведвання Гродна. Ды і сябры з Бельгіі спрабавалі трапіць у Гродна без візы, а іх не пусцілі. Вырашыў не рызыкаваць.

Гродна вельмі прыгожы і мілы горад, мне ўдалося наведаць некалькі славутасцяў: замкі, касцёлы і г. д. Уразіла мяне ў Гродне невялікая хакейная арэна, якая на матчы з «Венай» была запоўненая і за кошт гэтага вельмі добра было чуваць заўзятараў. I гэта вялікі плюс. Арэна ў сталіцы Аўстрыі большая за гродзенскую і месціць каля 7 тысяч чалавек. Калі яна запаўняецца напалову, то заўзятараў практычна не чуваць. Так што Гродна за кошт сваёй кампактнасці і выйграе, мне тут спадабалася".



Пра матч у Гродне аўстрыец расказваць не хацеў - яго каманда прайграла. Хайнц толькі адзначыў добры ўзровень гродзенскага хакею і пажадаў «Нёману» поспехаў на арэнах Еўропы.

[irp posts="31 730″ name="Фотарэпартаж: Чырвона-чорныя" заўзятары якія дапамаглі «Нёману» абыграць «Вену""]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025