Ужо многія прывыклі, што на матчах хакейнага «Нёмана» пануе заўсёды святочная атмасфера. Адбываецца гэтага, дзякуючы заўзятарам гродзенскай каманды. Пра тое, хто і як адкрыў сезон вялікага хакея ў Гродне, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

У першым матчы Лігі чэмпіёнаў, які праходзіў у Гродне, хакеісты «Нёмана» перамаглі аўстрыйскую «Вену» з лікам 5: 4. За супрацьстаяннем каманд на мяцовай арэне сачыла 2410 чалавек. Сярод сотняў чырвона-чорных гродзенцаў, быў адзін і аўстрыйскі заўзятар, пра якога мы раскажам крыху пазней. А пакуль прапануем паглядзець на цiкавых гродзенскіх заўзятараў, якія дапамаглі «Нёману» зарабіць першыя ачкі ў цяперашнiм еўракубку.