Чэмпіянат па футболу ў гразі прайшоў 12 жніўня на Аўгустоўскім канале ў межах «Свята мора». У спаборніцтвах ад самага пачатку — ужо тры гады — удзельнічаюць і мужчынскія, і жаночыя каманды.

Забавы на Аўгустоўскім канале: мора радасці ў гразі на "Свяце мора"

Яшчэ адну нагоду парадавацца гразі прапанавалі аматарам панасіць жанчын на руках. Жонкі, знаёмыя і сёстры моцных мужчын малі шанец насамрэч пасядзець у іх на шыі. Спаборніцтвы па пераносцы жанчын на хуткасць на 40-мятровай дыстанцыі футбольнага поля зладзілі ў перапынку паміж матчамі чэмпіяната.

Забавы на Аўгустоўскім канале: мора радасці ў гразі на "Свяце мора"

Самай хуткай аказалася пара Яўгена Кімана і Яны Бойка. Пераадолець поле ад брамы да брамы ім удалося за 8 секунд. Узнагародай за зладжанасць стане для іх паездка па Аўгустоўскім канале. А памятныя медалі спаборніцтва атрымалі ўсе удзельнікі.

Забавы на Аўгустоўскім канале: мора радасці ў гразі на "Свяце мора"

Каб гразь на полі не парасыхала пад спякотным сонцам, супрацоўнімі МНС палівалі пляцоўку са шлангаў. Памыцца пасля мурзатых забаваў можна было ў спецыяльных кабінках ці пад дожджыкам фантанаў проста каля поля.

Забавы на Аўгустоўскім канале: мора радасці ў гразі на "Свяце мора"

[irp posts="30 160″ name="Баба Зося, Верка Сярдзючка і Сальвадор Далі праплылі на чым папала. Аўгустоўскі канал адзначыў свята мора"]