Дадаць навіну
Серада, 23 мая 2018, 13:05

Кубак Салея: Хакеісты «Нёмана» не пакінулі шанцаў «Металургу»

На здымку легіянер "Нёмана" Сяргей Дарафееў

У Жлобіне ў суботу 12 жніўня гродзенскі «Нёман» праводзіў другі матч Кубка Салея. Там каманда Сяргея Пушкова ўпэўнена абыграла мясцовы «Металург» з лікам 3:0.

У складзе гродзенцаў добра сябе праявілі менавіта легіянеры, якія не толькі забівалі, але і аддавалі галявыя перадачы. Другі перыяд стаў вырашальным у матчы, менавіта тады чырвона-чорныя двойчы рэалізавалi колькасную перавагу.

«Металург» — «Нёман» 0:3 (0:1, 0:2, 0:0)

галы:
15.12 0:1 — Кліменка (Багданоўскі)
26.43 0:2 — Багданоўскі (Метлюк, — бол.)
28.38 0:3 — Дарафееў (Стэфановіч, Пасют, — бол.)

Наступны матч дружына Сяргея Пушкова правядзе ўжо ў Гродне 14 жніўня. «Нёман» будзе прымаць «Магілёў».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: