У апошнім матчы Кубка Дубко «Нёман» прайграў «Бейбарысу» з лiкам 2:4 і па выніках турніру заняў апошняе месца.
Напярэдадні турніру ніхто не мог сказаць, што гродзенская каманда так правальна на ім выступіць. Усе тры матчы спаборнiцтваў на роднай пляцоўцы хакеісты «Нёмана» прайгралі. Заўзятары расчараваныя, што перад стартам у Лізе Чэмпіёнаў гродзенская дружына так гуляе. Але Кубак Дубко з’яўляецца толькі падрыхтоўкай да маючых адбыцца і больш важных турніраў. Так што варта чакаць ад каманды Сяргея Пушкова больш выніковай і якаснай гульні.
«Нёман» — «Бейбарыс» 2:4 (0:0, 1:1, 1:3)
галы:
35.23 1:0 — Коршунаў
37.33 1:1 — Вішнякоў (Савостьянаў, Шагаў)
44.59 1:2 — Зубкоў (Чэмерылаў)
49.44 1:3 — Смальянінаў (Елізараў)
54.55 2:3 — Стэфановіч (Пасют, Крыскін)
59.09 2:4 — Плотнікаў (П.В.)
Выніковая табліца Кубка Дубко выглядае наступным чынам:
1 месца: ХК «Дынама Санкт-Пецярбург»
2 месца: ХК «Шахцёр-Салігорск»
3 месца: ХК «Бейбарыс-Атыраў»
4 месца: ХК «Нёман»