Чэмпіён Беларусі выйшаў з адпачынку 1 ліпеня. Да новага сезону разам з гродзенскай камандай пачалi падрыхтоўку 32 хакеісты. Першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі на зямлі, а з 7 ліпеня выйдуць на лёд.
Брамнiкi:
Максім Саманькоў, Віталь Трус.
Абаронцы:
Аляксей Бадун, Сяргей Дарафееў, Аляксандр Еронаў («Гомель»), Мікіта Крыскін («Гомель»), Андрэй Коршунаў, Віталь Марчанка, Філіп Метлюк, Міхаіл Хараманда («Гомель»).
Нападаючыя:
Канстанцін Багданоўскі, Павел Баярчук, Аляксандр Жыдкіх, Глеб Кліменка, Вячаслаў Лісічкін, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Гжэгаж Пасют, Мікіта Рэмезаў, Ягор Сцяпанаў, Міхаіл Стэфановіч, Арцём Ляўша («Шахцёр»).
Да трэніровак з камандай прыступілi і маладыя гульцы ў статусе прагляду, якія могуць трапіць у асноўны склад:
Вячаслаў Грэцкі і Ігар Варывончык («Дынама-Маладзечна»), Андрэй Шыкуць і Артур Савіных («Ліда»), Сяргей Рамановiч, Ілля Качко і Аляксандр Паліцынскі («Нёман-2»), Уладзіслаў Ануфрыенка (U-20), Дзяніс Бортнік (U-17).
Таксама чакаецца, што на прагляд у Гродна прыедзе яшчэ шэраг хакеістаў.
Пасля заканчэння сезону «Нёман» страціў частку асноўных гульцоў: Яне Лакканен, Кірыл Брыкун, Яраслаў Габачэнка, Яўген Дадонаў, Ілля Казнадзей і Сяргей Маркоўскі.
Ужо 20 і 23 ліпеня ў Мінску каманда Сяргея Пушкова правядзе першыя таварыскія матчы сёлетняга міжсезоння. Гродзенцы памераюцца сіламі з расійскім ХК «Югра».
З 27 па 29 лiпеня «Нёман» у Гродне прыме ўдзел у штогадовым традыцыйным турніры памяці Аляксандра Дубко.
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…