Гродзенскі трэнер па боксе Антон Бекіш распавёў, як баксёрскі досвед дапамог яму пазбегнуць сур’ёзнай аварыі ў няпростых умовах надвор’я. У чацвер 29 чэрвеня спартсмен стаў сведкам і ўдзельнікам надзвычайнай чітуацыі. Пад моцным ветрам будаўнічая агароджа каля Фарнага касцёла пачала рушыцца на дарогу, дзе рухаўся аўтамабіль.

Драўляная агароджа часткова ўпала на машыну Антона, але гэта не моцна засмуціла яго. Такою цаною спартсмену ўдалося пазбегнуць сутыкнення з жанчынай, якая нечакана выбегла на дарогу.

«У той момант, як перад навальніцай падняўся моцны вецер, я паварочваў на светлафоры да Фарнага касцёла і стаў удзельнікам выпадку, які мог скончыцца сумна, — распавядае Антон. — Каля касцёла стаяла драўляная агароджа, і ад парыва ветру яна пачала падаць. У той момант я ехаў у левай паласе і за долю секунды, пераканаўшыся, што нікога ў правай паласе няма, пачаў перабудоўвацца і паскарацца. У той самы момант з пад плота выбегла на дарогу жанчына, прама мне пад колы. Адлегласць да яе была каля 5−10 метраў. Я ў той жа момант даў у левую паласу і прытармазіў, тым самым даўшы ёй бяспечна прабегчы, але атрымаў удар ад падзення плота ў левы бок сваёй машыны».

Спрачацца і судзіцца з тымі, праз чыю халатнасць абрышылася канструкцыя, што мела забяспечваць бяспеку руху, спартсмен не збіраецца. Кажа, што гэта не ў яго «рэпертуары»: «Галоўнае, што ўсе засталіся жывыя і здаровыя, і я абышоўся найменьшими выдаткамі. Але хачу адзначыць — калі б я не займаўся боксам, то не змог бы за 1−2 секунды выкласці ў сваёй галаве столькі варыянтаў і выбраць лепшы ў дадзенай сітуацыі. Хуткасць рэакцыі і аналізу таго, што адбываецца ў спартсменаў ў некалькі разоў вышэйшая, чым у шэрагавага абывацеля».

Дарэчы, Антон Бекіш з’яўляецца трэнерам па боксе ў «Байцоўскім клубе» у Гродне.