Адкрыты тэхнічны калодзеж на вуліцы Хімікаў вось ужо некалькі дзён прадстаўляе небяспеку як для людзей, так і для жывёл. Але нягледзячы на ​​гэта, гродзенцы не спяшаюцца звяртацца ў гарадскія службы і толькі выкладваюць у сацыяльныя сеткі фатаграфіі.

Адкрыты калодзеж знаходзіцца зусім побач з аўтобусным прыпынкам і побач з новай паліклінікай. Там рэгулярна ходзяць мінакі, а мясцовыя ад часу выгульваюць сваіх жывёл.

«Калодзеж даволі глыбокі, каля пяці метраў. Першы раз я яго заўважыў у чацвер, а сёння субота і ён паранейшаму адкрыты, — распавядае відавочца Валерый Кукула. ​​- На дне калодзежа бутэлькі ды іншы хлам, таму нельга вызначыць ягонае прызначэнне і гаспадара. Але самае страшнае, што там пешаходныя сцежкі, людзі ходзяць, дзеці гуляюць, на роварах і роліках катаюцца. Яшчэ вясной паліклініка была абгароджана будаўнічым плотам. У хуткім часе платы прыбралі, тэрыторыю акультурылі і на дадзены момант ідуць унутраныя аддзелачныя работы. Але побач з новым будынкам застаўся вось такі адкрыты калодзеж, якi прадстаўляе небяспеку».

Нагадаем, у траўні на Фолюшы падчас выгула, сабака праваліўся ў адкрыты калодзеж і загінуў. Тады ратаваць жывёлу не прыехала ніводная са спецыяльных службаў. Праз суткі, калі выпадак атрымаў розгалас ў СМІ, службы засыпалі той калодзеж і і пазачынялі астатнія ў акрузе.

Варта ведаць, што пры выяўленні адкрытага калодзежа трэба неадкладна паведаміць у гарадскія службы (ЖЭС, Водаканал, CАГ,). Калі ж тыя не прадпрымаюць меры, можна смела тэлефанаваць у міліцыю і да прадстаўнікоўМНС.

Паколькі выходнымі знайсці будаўнікоў ці іншых меркаваных гаспадароў камунікацый паблізу не атрымалася, жыхары звярнуліся ў дзяжурную частку праз тэлефон 102, дзе паабяцалі перадаць інфармацыю ў патрэбную інстанцыю. Але пакуль калодзеж застаецца адкрытым. Будзьце ўважлівыя і сачыце за сваімі пітомцамі, калі гуляеце паблізу.

На Вiшняўцы ўжо некалькі дзён ніхто не закрывае адкрыты калодзеж