Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 09:01

Хакейны “Нёман” выйшаў з адпачынку і пачаў трэніроўкі

Чэмпіён Беларусі выйшаў з адпачынку 1 ліпеня. Да новага сезону разам з гродзенскай камандай пачалi падрыхтоўку 32 хакеісты. Першы тыдзень спартсмены правядуць трэніроўкі на зямлі, а з 7 ліпеня выйдуць на лёд.

Спic хакеістаў, якія прыступілі да трэніровак з асноўнай камандай

Брамнiкi:
Максім Саманькоў, Віталь Трус.

Абаронцы:
Аляксей Бадун, Сяргей Дарафееў, Аляксандр Еронаў (“Гомель”), Мікіта Крыскін (“Гомель”), Андрэй Коршунаў, Віталь Марчанка, Філіп Метлюк, Міхаіл Хараманда (“Гомель”).

Нападаючыя:
Канстанцін Багданоўскі, Павел Баярчук, Аляксандр Жыдкіх, Глеб Кліменка, Вячаслаў Лісічкін, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Гжэгаж Пасют, Мікіта Рэмезаў, Ягор Сцяпанаў, Міхаіл Стэфановіч, Арцём Ляўша (“Шахцёр”).

Да трэніровак з камандай прыступілi і маладыя гульцы ў статусе прагляду, якія могуць трапіць у асноўны склад:

Вячаслаў Грэцкі і Ігар Варывончык (“Дынама-Маладзечна”), Андрэй Шыкуць і Артур Савіных (“Ліда”), Сяргей Рамановiч, Ілля Качко і Аляксандр Паліцынскі (“Нёман-2”), Уладзіслаў Ануфрыенка (U-20), Дзяніс Бортнік (U-17).

Таксама чакаецца, што на прагляд у Гродна прыедзе яшчэ шэраг хакеістаў.

Пасля заканчэння сезону “Нёман” страціў частку асноўных гульцоў: Яне Лакканен, Кірыл Брыкун, Яраслаў Габачэнка, Яўген Дадонаў, Ілля Казнадзей і Сяргей Маркоўскі.

Ужо 20 і 23 ліпеня ў Мінску каманда Сяргея Пушкова правядзе першыя таварыскія матчы сёлетняга міжсезоння. Гродзенцы памераюцца сіламі з расійскім ХК “Югра”.

З 27 па 29 лiпеня “Нёман” у Гродне прыме ўдзел у штогадовым традыцыйным турніры памяці Аляксандра Дубко.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: