У заключным туры чэмпіянату Польшчы па футболе, які праходзіў 4 чэрвеня ў Беластоку, мясцовая “Ягелонія” ў захапляльным матчы здолела вырваць нічыю ў гульні з познаньскім “Лехам” 2:2 і стаць віцэчэмпіёнам краіны.
На матчы, якi вырашаў, хто зойме другі і трэці радкі ў табліцы, прысутнічала каля 19 000 чалавек. Многія пасля фінальнага свістка выбеглі на поле віншаваць каманду. Пасля гульні святкаванні працягнуліся на вуліцах горада.











