Горад

У інтэрнэце збіраюць подпісы за перагляд вынікаў конкурсу на помнік Давыду Гарадзенскаму

У тэксце петыцыі паведамляецца, што эскіз выбірала камісія без уліку меркавання гараджан, што выклікала мноства негатыўных водгукаў. Стваральнікі петыцыі патрабуюць перагляду рашэння камiсii, а таксама прапануюць правесці рэспубліканскі конкурс з удзелам творчых саюзаў мастакоў і абвясціць народны збор ахвяраванняў на помнік.

Пакуль што пад петыцыяй падпісаліся толькі 20 чалавек. Плануецца, што 14 траўня зварот будзе адпраўлены ў Гродзенскі гарвыканкам.

Нагадаем, спецыяльная камісія, створаная Гродзенскім гарвыканкамам, 12 красавіка падвяла вынікі конкурсу эскізных праектаў. Пераможцам стаў Сяргей Аганаў з Мінска.

Чальцы камісіі выбіралі сярод 13 прац. Імёны аўтараў праектаў яны не ведалі. Галасаванне прайшло ў адкрытай форме. Толькі пасля выбару лепшага эскіза члены камісіі адкрылі канверт, дзе было прозвішча Сяргея Аганава. У камісію ўвайшлi прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя.

Як абгрунтоўвае петыцыю аўтар?

1. Па ўмовах конкурсу, пры вырабе помніка павінна быць выкарыстана гарадская сімволіка і сімвалы абароны веры. Аднак аўтарам пераможнага эскіза гэтая ўмова не выканана. Старажытная царква Каложа і праваслаўны крыж намаляваны на адваротным баку помніка — за спіной у Давыда Гарадзенскага. А гараджане і турысты будуць бачыць пераважна пярэдні план скульптуры — з невядомым воінам, які апусціў меч, і з трохкутнікам з незразумелымі знакамі.

Пры публікацыі фатаграфіі помніка ў турыстычных даведніках, рэкламных праспектах і энцыклапедычных выданнях таксама будзе адлюстроўвацца ўсё той жа пярэдні план.

2. Скульптура не адлюстроўвае выразны вобраз Давыда Гарадзенскага -любiмага гараджанамі легендарнага героя, доблеснага абаронцы горада і Бацькаўшчыны, выдатнага дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, таленавітага палкаводца, які не прайграў ніводнай бітвы ў барацьбе з крыжакамі.

Вобраз скульптары безаблічны: такі помнік можна паставіць у любым скверы любога горада, бо вобраз не адпавядае ні духу часу, ні характару гістарычнай асобы Давыда Гарадзенскага.

3. Скульптура не выклікае станоўчых эмоцый: постаць не палкаводца-пераможцы з паднятым мячом, гатовага да абароны, а фігура маркотнага воіна з апушчанай зброяй, вастрыё якой накіравана не на ворага, а на замак ля падножжа.

Гістарычная асоба Давыда Гарадзенскага заслугоўвае больш вартага ўвасаблення, напрыклад, у выглядзе коннай статуі, якая паказвае вершніка з паднятым для абароны мячом, з крыжом на грудзях.


Праект Сяргея Аганава пакуль не дапушчаны да рэалізацыі, бо майстру трэба дапрацаваць эскіз, узгаднiць з заказчыкам і зацвердзіць у Міністэрстве культуры. Толькi пасля аўтар зможа прыступіць да вырабу помніка, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025