У Гродне галоўная святочная пляцоўка 1 мая размясцілася ва ўрочышчы «Пышкі». Там арганізавалі канцэртную праграму з удзелам творчых калектываў і аркестра МНС.

У Дзень працы традыцыйна ўшаноўвалі лепшых работнікаў і працоўныя дынастыі горада. Стаж працы некаторых узнагароджаных працоўных дынастый складае больш за 200 гадоў. Гэта прадстаўнікі адукацыі, аграпрамысловага комплексу, энергетыкі, пракуратуры і іншых галін.

У рамках свята былі адзначаны першасныя прафсаюзныя арганізацыі, якія паказалі лепшыя вынікі працы ў 2016 годзе.

Пасля афіцыйнай праграмы пачаліся масавыя гулянні ў «Пышках», але многія з гараджан адправіліся ў цэнтр горада. Хтосьцi пайшоў дадому, а хтосьцi на традыцыйнае месца маёўкi ў Гродне — у парк Жылібера