Фінальнае шоў фолк-конкурса «Гарадзенская беларусачка-2017» пройдзе ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры ў пятніцу 28 красавіка. За амаль два дзесяцігоддзі існавання конкурс прайшоў вялікі шлях развіцця: ад лакальнага фальклорнага конкурсу да сапраўднага свята прыгажосці і беларускасці.

Мэта конкурса — адраджэнне беларускіх нацыянальных традыцый, папулярызацыя беларускай мовы і народнай творчасці, прыцягненне ўвагі моладзі да спадчыны беларускай культуры.

[irp posts="14 149″ name="Больш, чым конкурс прыгажосці. У Гродне прайшоў кастынг шоў «Гарадзенская Беларусачка-2017""]

Будучая «Гарадзенская беларусачка» павінна быць выдатнай дзяўчынай. Канкурсанткам трэба будзе прадэманстраваць журы свабоднае валоданне беларускай мовай і веданне нацыянальных традыцый, эрудыцыю, кемлівасць і шырокі кругагляд. На сцэну дзяўчаты будуць выходзіць не толькі ў беларускіх нацыянальных строях, але і ў гістарычных сукенках ды сучасным стылізаванным адзенні ад вядомага беларускага мадэльера.

Пачынаючы з кастынгу, цягам двух месяцаў увесь падрыхтоўчы працэс асвятляўся на тэлеканале «Гродна Плюс» у «Дзённіках беларусачкі - 2017»: першыя заняткі, першыя трэніроўкі і інтэрв'ю на тэлебачанні, сустрэчы з пераможцамі мінулых гадоў, наведванне заняткаў у фітнэс-цэнтры, знаёмства з тэарэтычнымі асновамі традыцыйнай беларускай кухні. Майстар-клас для дзяўчат праводзуў шэф-повар рэстарана «Королевская охота». Таксама дзяўчаты падрыхтавалі настой з мёду — кактэйль «Чараўніца кветак», рацэптам якога падзялілася пчаляр, кіраўнік «Мядовага шляха» Вольга Гаўрылік. А ў Сусветны дзень паэзіі адзін з заняткаў для ўдзельніц правялі ў гродзенскім аддзеленні «Саюза пісьменнікаў Беларусі».

[irp posts="17 636″ name="Кактэйлі са смакам Парэчанскага мёду з’явіліся ў бары Houdini"]

Навінкі сёлетняга конкурса

У фінале будзе некалькі навінак. Па-першае, харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу. Па-другое, фінальнае шоў мае сцэнарную назву «Беларусачка праз час» і будзе больш сюжэтным. Арганізатары кажуць, што ўзгадаюць і мінулае і сучаснасць. Журы конкурсу будзе складацца выключна з мужчын, сярод якіх прадстаўнікі культуры і мастацтва, тэлебачання, а таксама музыкант, паэт, лідар гурта HURMA Мікіта Найдзёнаў. Пастаноўшчыкам дэфіле і новага кірунку ў конкурсе, чырлідінгу, стала майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка.

[irp posts="16 511″ name=""Не чапай, бо лясне". Прэтэндэнткі на званне «Гарадзенскай Беларусачкі» расказалі пра сябе"]

У новым фармаце прайшла і фатасесія ўдзельніц — у гэты раз яны прымерылі на сябе сукенкі і вобразы сапраўдных шляхетных асоб. Гэтым арганізатары конкурсу хацелі паказаць, што беларусачка ў гістарычным разуменні - гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і дзяўчына, якая быццам сышла з партрэтаў вядомых мастакоў. Праводзіў фатасесію нязменны фатограф конкурсу Сяргей Марозаў у «Кронан Парк Гатэле».

Піяр-мэнаджар конкурсу Сяргей Іваноў адзначае, што сёлетняя «Гарадзенская беларусачка» адрознівацца ад папярэдніх. Упершыню за 20 гадоў існавання конкурсу вырашана было правесці кастынг. Галоўным крытэрыям заставалася свабоднае валоданне беларускай мовай. На конкурсе застанецца кулінарны конкурс, але плануецца адысці ад звыклых караваяў і прыгатаваць іншыя беларускія стравы ды напоі.

Сярод 24 дзяўчат, што прыйшлі на кастынг «Гарадзенскай беларусачкі», журы адабрала 10. А ў фінале конкурса ўдзел будзе прымаць сем дзяўчат з трох ВНУ, двух каледжаў, а таксама настаўніца адной са школ Гродна.

Гледачоў чакае дэфіле ўдзельніц у калекцыі, якая спалучае ў сабе нацыянальныя ўзоры і сучасныя лініі і формы. Будзе прысутнічаць на конкурсе і яе аўтар — вядомы беларускі дызайнер-мадэльер з Мінска, выкладчык Нацыянальнай школы прыгажосці Анастасія Фальковіч.


Пасля гадоў забыцця адрадзілі «Гарадзенскую беларусачку» тры гады таму ў межах акцыі «Гродна — культурная сталіца Беларусі». Заслуга ў гэтым галоўнага ідэйнага натхняльніка і дырэктара конкурса — Андрэя Чэпялюка.

Інфалінія: +375 33 321 35 70

Каса: 74−17−78

Цана білета 5−6 руб

Сачыце за навінамі ў афiцыйнай групе VK.

Арганізатары конкурса: «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» і тэлерадыёвяшчальны канал «ГроднаПлюс»