Чальцы камісіі будуць выбіраць сярод 13 эскізных работ, якія даслалі на конкурс скульптары з усёй краіны, як вядомыя, так і не вельмі.
Згодна з умовамі конкурсу 12 красавіка ў кабінеце галоўнага архітэктара горада Генадзя Таламанава пройдзе выніковае закрытае паседжанне, на якім камісія павінна выбраць галоўны эскізны праект.
У камісію ўвойдуць прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя. Усяго ў склад камісіі мае увайсці 19 чалавек.
Каб узяць ўдзел у конкурсе, майстрам трэба было да 29 сакавіка 2017 года прадставіць ва ўпраўленне архітектуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама конкурсныя матэрыялы. Сярод іх — мадэль помніка ў мяккім матэрыяле, генплан з прывязкай да мясцовасці, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка, тлумачальную запіску з абгрунтаваннем арыентыровачнага кошту.
Плануецца, што вынікі конкурса будуць агучаны ў пятніцу 14 красавіка.
Арганізатарам конкурса выступае Гродзенскі гарвыканкам. Замоўцам стварэння і ўстаноўкі помніка — Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы на чале з мецэнатам Анатолем Карабачом. Аўтарскі ганарар за перамогу ў конкурсе — 1000 беларускіх рублёў.