З 1 лютага па 14 красавіка ў Гродне будзе праводзіцца конкурс эскізных праектаў помніка Давіду Гарадзенскаму — старасту і кашталяну гродзенскай крэпасці, ваяру і абарону горада часоў ВКЛ. Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары і архітэктары. Аўтарскі ганарар пераможцу, 1000 беларускіх рублёў, выплаціць Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы.

Помнік мае ўяўляць сабою роставую фігуру ваяра і выкарыстоўваць гарадскую сімволіку. Месцам устаноўкі будучай скульптуры абрана скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.

Каб узяць ўдзел у конкурсе, трэба да 29 сакавіка 2017 года прадставіць ва ўпраўленне архітектуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама конкурсныя матэр’ялы. Сярод іх — мадэль помніка ў мяккім матэр’яле, генплан з прывязкай да мясцовасці, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка, тлумачальную запіску з абаснаваннем арыентыровачнага кошту.

Лепшы эскізны праект будзе абраны камісіяй. Вынікі абвесцяць не пазней за 5 дзён пасля зацвярджэння пратакола яе паседжання.

Арганізатарам конкурса выступае Гродзенскі гарвыканкам. Замоўцам стварэння і ўстаноўкі помніка - Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы. Аўтарскі ганарар за перамогу ў конкурсе, 1000 беларускіх рублёў, епархія выплаціць пераможцу за кошт пазабюджэтных сродкаў.