Фестываль фітнесу і прыгажосці «Grodno open model fitness» упершыню прайшоў у Моладзевым цэнтры «Гродна» 25 сакавіка. Сюды з’ехаліся больш за 30 удзельнікаў з усёй краіны. Лепшых на фестывалі ўзнагародзілі.

Раніцай у моладзевым цэнтры спаборнічалі дзеці, а ўвечары на сцэну выйшлі вопытныя прадстаўнікі фітнесу. Спаборнічалі яны ў катэгорыях «Мадэльны фітнэс, Фітнэс-бікіні жанчыны» і «Мадэльны фітнэс, Мадэльны культурызм мужчыны». Адметна тое, што большую частку ўдзельнікаў прадстаўлялі менавіта гродзенцы. Суддзі не абдзялілі іх увагай і заслужана ўзнагародзілі высокімі месцамі.

[irp posts="12 434″ name="Арнольд Шварцэнэгер — любоў на ўсё жыццё. Як гродзенец у 45 гадоў стаў паспяховым бодыбілдэрам"]